Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Дэлегацыя Валожынскага раёна прыняла ўдзел у абласных "Дажынках" у Дзяржынску

21.09.2026

У Дзяржынску адбылося абласное свята працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2026". У складзе дэлегацыі Валожынскага раёна ва ўрачыстых мерапрыемствах прынялі ўдзел лепшыя прадстаўнікі аграрнай галіны рэгіёна.

Цэнтральнай падзеяй свята стала цырымонія ўзнагароджання лідараў уборачнай кампаніі. Па выніках спаборніцтва працаўнікі Валожынскага раёна занялі ганаровыя 2 і 3 месцы. Гэтае свята стала яркім пацвярджэннем таго, што праца, упартасць і вернасць сваёй справе заўсёды знаходзяць заслужанае прызнанне. На сцэну абласных "Дажынак" для атрымання высокіх узнагарод падымаліся сапраўдныя прафесіяналы, якімі ганарыцца наш раён:

Іван Саламко - камбайнер, ветэран уборачнай кампаніі з ААТ "Агра-Дубінскае";

Юрый Маркевіч - кіроўца КСУП "Пяршаі-2014";

Дзяніс Сянько - начальнік цэха механізацыі філіяла "Валожынскае" ААТ "Агракамбінат "Дзяржынскі".

Іх дасягненні - гэта прыклад самаадданай працы для маладога пакалення і прадмет асаблівага гонару для ўсяго Валожынскага раёна.

Задайте вопрос