Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Педагогі Валожынскага раёна наведалі Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

29.09.2026

Напярэдадні Дня настаўніка ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адбылася цёплая і пазнавальная сустрэча з педагогамі Валожынскага раёна. Ініцыятарам мерапрыемства выступіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Іван Маркевіч, а пазнавальную экскурсію па Доме ўрада правёў дэпутат Юрый Корсік.

Госці прайшлі па залах Дома ўрада, даведаліся пра гісторыю парламента, а таксама пра асаблівасці заканатворчага працэсу.

Сімвалічна, што ў сценах заканадаўчага органа сустракаліся прадстаўнікі розных пакаленняў педагогаў: вопытныя настаўнікі і маладыя спецыялісты, якія сёлета пачалі свой прафесійны шлях у школах Валожыншчыны.

Настаўнік - гэта не толькі транслятар ведаў, але і выхавальнік грамадзяніна. Разуменне таго, як уладкавана дзяржава і як працуе заканадаўчая ўлада, дапамагае педагогам даступна і цікава распавядаць пра гэта сваім вучням. Удзел у такіх інфармацыйных сустрэчах - гэта магчымасць папоўніць свой багаж ведаў, каб у школе весці глыбокую размову з моладдзю пра будучыню Беларусі і адказнасць за яе.

 

Задайте вопрос