Увага, аматары спорту і здаровага ладу жыцця!
10 кастрычніка запрашаем вас на кубак і першынство па лёгкаатлетычным кросе "Валожынскія горкі". Спаборніцтвы прысвечаны Году беларускай жанчыны.
Гэта выдатная магчымасць праверыць сваю цягавітасць, падтрымаць спартсменаў і зарадзіцца выдатным настроем!
Важная інфармацыя для ўдзельнікаў:
Дата: 10 кастрычніка
Рэгістрацыя ўдзельнікаў: з 8:30 да 9:30
Месца правядзення: ФАК г. Валожын
Прыходзьце пахварэць за сваіх або прыняць удзел у забегу! Чакаем усіх на старце.



