Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Паважаныя вернікі каталіцкай канфесіі!

22.12.2018

Прыміце шчырыя віншаванні і пажаданні з нагоды Нараджэння Хрыстова!

Гэта велічнае свята аб’ядноўвае і збліжае сем’і, пакаленні, краіны і народы ў імкненні духоўнага абнаўлення, у жаданні дзяліцца між сабой цяплом, любоўю і міласэрнасцю.

У цудоўныя калядныя дні сэрцы поўняцца надзеяй, гатоўнасцю дапамагаць тым, каму патрэбна наша падтрымка. Збіраючыся за шчодрым святочным сталом, мы адчуваем непаўторную сувязь пакаленняў, разумеем патрэбу ў чалавечай цеплыні і шчырасці і дзякуем Усявышняму за кожнае імгненне жыцця, за дабрабыт нашых дамоў, за мірнае неба, за моц і росквіт Беларусі.

Няхай свята дапаможа абнаўленню вашых духоўных сіл, паслужыць адраджэнню добрых чалавечых якасцей. Няхай паразуменне і згода пануюць у вашых сем’ях, а святло і любоў напаўняюць сэрцы.

Жадаю моцнага здароўя, шчасця, працоўных поспехаў, святочнага настрою, веры ў тое, што самыя запаветныя жаданні і мары збудуцца, а асалода ад святкавання Каляд падорыць цудоўны настрой на цэлы год!

З павагай,

старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА

Задайте вопрос