Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Вучыліся абараняць дзяцінства

22.12.2018

Лічыцца, што самае бяспечнае месца для дзіцяці – яго дом, сям’я. Аднак апошнім часам часта даводзіцца чуць пра выпадкі жорсткага абыходжання з малымі бацькоў і блізкіх...

Раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр правёў тыдзень прафілактыкі насілля ў сям’і. У яго рамках адбыліся мерапрыемствы, накіраваныя на прыцягненне ўвагі да праблемы шырокіх колаў насельніцтва.

На базе СПЦ функцыянаваў інфармацыйна-кансультацыйны пункт для педагогаў, дзяцей і бацькоў, дзе можна было атрымаць адказы на актуальныя, хвалюючыя пытанні па тэме. Спецыялісты цэнтра наведалі ўстановы адукацыі раёна. Для бацькоў і педагогаў яны падрыхтавалі буклеты “Прафілактыка насілля. Праблемы сям’і, грамадства, школы” і “Дзіця мае права на жыццё без насілля”. Педагог-псіхолаг установы І. Ф. Шакун правяла семінар-практыкум для замяшчальных бацькоў “Дзеці не для насілля!”. У рамках тыдня прайшла сустрэча з жыхарамі інтэрната жылкамунгаса, што размяшчаецца на вуліцы Пушкіна райцэнтра, на тэму: “Жорсткае абыходжанне з дзецьмі. Што гэта такое?”. Дырэктар цэнтра С. І. Мучынская і педагог-псіхолаг І. Ф. Шакун пазнаёмілі бацькоў з відамі насілля ў сям’і і іх наступствамі. З удзельнікамі было праведзена анкетаванне “Ці можна выхоўваць дзіця не караючы?”, а таксама прадастаўлены нумары тэлефонаў спецыялістаў службы абароны дзяцінства.

Яшчэ раней на базе Багданаўскай школы-сада адбылося метадычнае аб’яднанне педагогаў сацыяльных на тэму “Роля сацыяльнай псіхолага-педагагічнай службы ўстаноў адукацыі па папярэджанні дамашняга насілля сярод бацькоўскай грамадскасці”. Атрыманая інфармацыя аказалася запатрабаванай і ў прафесіяналаў, і ў вучняў, і ў іх бацькоў.

Задайте вопрос