Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

100 гадоў аддаюць людзям сэрца

11.01.2019

У раённым Цэнтры культуры прайшло вялікае мерапрыемства, прысвечанае юбілейнай даце з дня заснавання інстытута сацыяльнай абароны ў Беларусі

У той дзень гучала мноства ўрачыстых слоў у адрас людзей, якія асноўную частку свайго лёсу ахвяруюць на карысць тых, каму патрэбна дапамога і падтрымка. І непасрэдныя віншаванні самой службе, што сёлета адзначае соты дзень нараджэння. Напачатку мерапрыемства з медыяэкрана прагучала вітанне ад міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Ірыны Анатольеўны Касцевіч, у якім кіраўнік ведамства горача падзякавала людзям, што абралі гэту пачэсную і ганаровую прафесію.

Сапраўдная міласэрнасць – бясцэннае ўменне бескарысліва дапамагаць. «Менавіта такіх людзей мы сёння бачым у гэтай зале», – падкрэсліла галоўны спецыяліст упраўлення працы і заработнай платы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Мінскага аблвыканкама Аксана Анатольеўна Лухвіч. Яна ж узнагародзіла ганаровымі граматамі свайго ведамства за шматгадовую плённую працу і ў сувязі са 100-годдзем утварэння службы многіх прадстаўнікоў Валожыншчыны сацыяльнай.

У іх ліку начальнік аддзела пенсійнага забеспячэння УПЗіСАН Галіна Віктараўна Аноп, загадчык сектара матэрыяльна-бытавога забеспячэння Алена Вацлаваўна Старасценка, галоўны бухгалтар Наталля Мікалаеўна Сухорская, загадчык аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ТЦСАН Таццяна Зянонаўна Ярота, намеснік дырэктара гэтай установы Вольга Генрыхаўна Пракопчык, псіхолаг аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Алена Віктараўна Жданюк, работнікі Ракаўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната Часлава Мар’янаўна Лабун, Ганна Канстанцінаўна Яўсейчык, Алена Ігнацьеўна Мянцюк, Сяргей Мікалаевіч Дарошкін, а таксама выхавальнік Івянецкага дома-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі развіцця Джульета Генадзьеўна Падгоранка.

Намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Ігар Анатольевіч Балінаў павіншаваў герояў дня і правёў цырымонію ўзнагароджання Падзячнымі лістамі кіраўніка раённай вертыкалі ўлады. Сярод тых, хто атрымаў іх, – начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Леанід Вікенцьевіч Садоўскі, сацработнікі Таццяна Яўгенаўна Гасціловіч, Марына Феліксаўна Маляўская і Алена Вацлаваўна Чатырка, повар Івянецкага дома-інтэрната Ганна Аляксандраўна Карпека і санітарка Ракаўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната Ала Юльянаўна Іваніна.

Кіраўнік упраўлення Л. В. Садоўскі, у сваю чаргу, узнагародзіў старшынь прафкамаў Ніну Яўгенаўну Радына, Алену Вацлаваўну Старасценка, Алену Яўгенаўну Астраух і Алену Іванаўну Малютка.

Ад імя сваёй установы ўрачыста павіншавала прысутных дырэктар ТЦСАН Галіна Фадзееўна Рай. Са сцэны яна Ганаровымі граматамі і Падзякамі адзначыла працу сацработнікаў Ганны Віктараўны Батура, Алены Пятроўны Іванчык, Наталлі Мікалаеўны Макей, Наталлі Мікалаеўны Паплаўскай, Таццяны Францаўны Шафарэвіч, Ліліі Міхайлаўны Яновіч, а таксама Наталлі Іванаўны Вайцюлевіч, Галіны Мікалаеўны Грышко, Марыі Станіславаўны Лужынскай, Людмілы Рамуальдаўны Магала, Наталлі Мікалаеўны Макрыцкай, Веры Міхайлаўны Маскалевіч, Марыі Антонаўны Руканец, Таццяны Станіславаўны Рыснік, Наталлі Юльянаўны Свірскай і Ірыны Міхайлаўны Янкоўскай.

Да віншаванняў у той дзень далучыліся старшыня прафсаюзнай арганізацыі Ракаўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната Алена Яўгенаўна Астраух, начальнік раённага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Марына Лявонцьеўна Калітнік, галоўны ўрач Валожынскай цэнтральнай раённай бальніцы Павел Алегавіч Ганчар, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вікенцій Мікалаевіч Адамовіч, старшыня раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Алена Іванаўна Клачко. Дарэчы, яна ўручыла памятныя падарункі яшчэ чатыром сацыяльным работнікам – Людміле Баляславаўне Амельяновіч, Ларысе Барысаўне Букштуновіч, Ірыне Міхайлаўне Грышчык і Валянціне Міхайлаўне Новік. А слова ад ветэранаў службы трымала Валянціна Уладзіміраўна Васільева, якая аддала гэтай працы больш як 30 гадоў жыцця.

Усе выступленні перамяжоўваліся канцэртнымі нумарамі, падрыхтаванымі ансамблем выкладчыкаў Валожынскай дзіцячай школы мастацтваў, артыстамі раённага Цэнтра культуры, Івянецкага ГПДК і маладой зменай таленавітых выступоўцаў з ліку навучэнцаў устаноў адукацыі Валожына. Адчувалася, што кожная пастаноўка ішла з глыбіні душы: майстры сцэны шчодра дзяліліся дабром з людзьмі, якія штодзень гэтак жа дзеляцца цеплынёй усеабдымных сэрцаў са сваімі падапечнымі...

Задайте вопрос