Як заўважыла Наталля Віктараўна напачатку семінара, сёння ўсім прадстаўнікам сістэмы мясцовага самакіравання неабходна максімальна ўзмацніць работу па вырашэнні праблем грамадзян. У іх ліку – зімовае ўтрыманне дарог і вуліц, дапамога ў працаўладкаванні, добраўпарадкаванне населеных пунктаў і прылеглых тэрыторый, грамадскіх могілкаў і інш. Асаблівы акцэнт быў зроблены на выпрацоўку методыкі дзейнасці па новым Указе № 357 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб пустуючых і старых дамах», якім унесены істотныя змены ў ранейшае заканадаўства. На парадак дня былі вынесены і нюансы арганізацыі работы аглядных камісій па прафілактыцы пажараў і гібелі людзей ад іх. Дадаткова ставіліся многія іншыя канкрэтныя задачы.
У рамках семінара старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Іосіфавіч Бібік далажыў пра дзейнасць структуры ў мінулым годзе, вынес на агульнае абмеркаванне шэраг важных пытанняў. Таксама ўдзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з работай Валожынскага і Вішнеўскага сельвыканкамаў.


