Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

100 гадоў адкрыццяў, дасягненняў, развіцця

22.01.2019

Напрыканцы мінулага тыдня ў РЦК прайшла ўрачыстасць, прымеркаваная да 100-годдзя ўтварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

1 студзеня 2019 года наша краіна адзначыла векавую дату з моманту свайго існавання. Яе гісторыя стваралася пакаленнямі моцных і таленавітых людзей, іх упартай працай. Таму на мерапрыемства былі запрошаны шаноўныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы, былыя кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна, члены працоўных калектываў.

Як зазначыў у вітальным слове старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Іосіфавіч Бібік, БССР заклала аснову сучаснай беларускай дзяржаўнасці, без якой не было б Рэспублікі Беларусь – незалежнай суверэннай дзяржавы. Працаўнікі Валожыншчыны ўнеслі годны ўклад у станаўленне і развіццё рэспублікі. Звання Героя Сацыялістычнай працы за добрасумленную працу і вялікі асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё ўдастоіліся Лізавета Трафімаўна Валадкевіч і Зоя Макараўна Задора. У 70-80-гадах 27 перадавікоў раёна былі ўзнагароджаны ордэнам Леніна, 16 – ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі, 23 – ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Шмат для раёна ў гэтыя гады, працуючы на адказных пасадах, зрабілі кіраўнікі Канстанцін Канстанцінавіч Хвянько, Анатоль Мікалаевіч Зязетка, Аляксандр Хрыстафоравіч Чаеўскі, Анатоль Іванавіч Дылеўскі. Слаўныя старонкі ў працоўны летапіс раёна ўпісалі ветэраны працы Уладзімір Іванавіч Глябовіч, Леанід Андрэевіч Вечар, Файба Лазаравіч Гольдшмідт, Маісей Давыдавіч Віткін, Мікалай Сцяпанавіч Шчуцкі, Софія Ігнацьеўна Кавяза, Марыя Антонаўна Шакун і многія іншыя, чый вопыт і традыцыі па праве прымнажае маладое пакаленне.З нагоды юбілейнай даты і за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна Падзяка старшыні райвыканкама аб’яўлена члену Валожынскай раённай ветэранскай арганізацыі С. С. Маляўскаму і старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” А. І. Клачко.

На святочнай урачыстасці гучала шмат прыемных слоў і музычных нумароў у выкананні самадзейных артыстаў раёна, якія ўслаўлялі нашу Радзіму – Беларусь. Няхай жа і надалей яна толькі расцвітае з кожным днём, а мы, яе жыхары, у гэтым ёй дапаможам!

Задайте вопрос