Адзін з найбольш яркіх момантаў за апошнія гады – спектакль вядомага гумарыстычнага калектыву “Хрыстафор” натхніў дырэктара ўстановы Віталія Уладзіміравіча Прыёмку на грунтоўную падрыхтоўку да 100-годдзя сацыяльнай службы Рэспублікі Беларусь. Да гэтай даты, каб павіншаваць вялікі, дружны калектыў, была запрошана спявачка, дацэнт кафедры мастацтва эстрады Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ірына Дарафеева. Артыстка, вядомая сваёй дабрачыннай дзейнасцю, падтрымала ініцыятыву і прыбыла ў Ракаў у суправаджэнні сваіх студэнтак. Амаль паўтары гадзіны вакалісткі радавалі сваёй творчасцю спецыялістаў установы і пражываючых тут. Пасля Ірына Аркадзьеўна адказала на пытанні прысутных. Кіраўнік дома-інтэрната падчас выступлення павіншаваў падначаленых, выказаў кожнаму сваё прызнанне, а таксама ад іх імя падзякаваў заслужанай артыстцы Рэспублікі Беларусь за ўвагу да сваіх прыхільнікаў і пажадаў плёну ў творчай і дэпутацкай дзейнасці.


