Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Майстар-класы па выратаванні

05.02.2019

Нядаўна ў Дорскім доме культуры прайшоў першы этап рэспубліканскай акцыі “Бяспека – у кожны дом!”.

Напачатку перад жыхарамі вёскі выступіў начальнік Валожынскага РАНС Аляксандр Сівы з прамовай аб важнасці захавання правіл пажарнай бяспекі і добрымі пажаданнямі. Далей быў прадэманстраваны спецыяльны фільм і пачалі працаваць пяць тэматычных квэст-пляцовак.

Першую пляцоўку арганізавала Валожынская ЦРБ. На ёй удзельнікам падзеі паказвалі, як правільна рабіць штучную вентыляцыю лёгкіх і прапаноўвалі папрактыкавацца на манекене. Супрацоўнікі арганізацыі УП “Мінскаблгаз” правялі майстар-клас па абыходжанні з газавай плітой, расказалі аб правілах карыстання газам. На наступнай пляцоўцы ўсе жадаючыя маглі прымераць форму і прылады выратавальнікаў. Супрацоўнікі МНС распавялі, як усталёўваць і правяраць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, бяспечна абыходзіцца з печамі. Усё праходзіла ў гульнявых формах і вызывала вялікую цікавасць і ўвагу дорцаў.

Задайте вопрос