Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Старшыня Мінаблвыканкама Анатоль Ісачанка пабываў у гасцях у жыхара Валожына

26.06.2019

Ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Уладзіміру Антонавічу Шаблыку Анатоль Ісачанка ўручыў юбілейны медаль «75 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».

Высокага госця Уладзімір Антонавіч сустрэў на парозе дома і першай справай паказаў сваю невялікую пасеку і гаспадарку, якую захоўвае ў поўным парадку. І гэта ў свае 94!

- Працоўная і фізічная загартоўка дапамагае быць у форме — прызнаецца ветэран, які да нядаўняга часу штогод прымаў удзел у лыжных спаборніцтвах у сваёй узроставай катэгорыі.

Больш грунтоўная размова аб жыцці адбылася ўжо за сталом, падчас чаявання.

- Я нарадзіўся ў шматдзетнай сям'і на Мядзельшчыне. Калі пачалася вайна, дапамагаў бацьку, які быў сувязным у партызанскім атрадзе. А пасля вызвалення Беларусі прызвалі ў дзеючую армію.

Пад Мурманскам эшалон, у якім знаходзіўся радавы Шаблыка, трапіў пад бамбёжку.

- Шмат людзей загінула тады — успамінае ветэран і быццам зноў аказваецца там. - Мне пашчасціла выжыць на вайне.

Перамогу сустрэў у Фінляндыі.

Пасля вайны Уладзімір Антонавіч ажаніўся, скончыў тэхнікум і па кірунку прыехаў на Валожынскі маслазавод, дзе і працаваў многія гады.

Старшыня Мінаблвыканкама пацікавіўся, ці ёсць нявырашаныя праблемы, можа, патрэбна якая-небудзь дапамога. На што гаспадар дома адказаў:

— Дзякуй дзяржаве за клопат аб нас, ветэранах. А якія ў мяне могуць быць праблемы? Было б здароўе, а пакуль яно ёсць, працую на сваім участку, важуся з пчоламі. Два гады таму не стала жонкі, але я не адчуваю сябе адзінокім. Са Слуцка дачка з зяцем, яны лекары, часцяком наведваюцца, сын з нявесткай з Мiнска, ўнукі і праўнукі, а іх у мяне восем, прыязджаюць, дапамагаюць па гаспадарцы.

Анатоль Ісачанка на развітанне пажадаў ветэрану вайны здароўя і павіншаваў з надыходзячым Днём незалежнасці.

Дадаткова

Як паведаміў карэспандэнту МЛЫН.ВУ ваенны камісар ваеннага камісарыята Мінскай вобласці палкоўнік Ігар Тарабеш, да 3 ліпеня юбілейны медаль «75 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» атрымаюць каля 2,5 тысячы ветэранаў вайны і вязняў фашысцкіх канцлагераў.

Задайте вопрос