Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Дзень нацыянальнага гонару і ўдзячнасці

04.07.2019
3 ліпеня Валожын разам з усёй краінай урачыста адзначыў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, 75-ю гадавіну з дня вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 619-годдзе з дня свайго ўтварэння. Яшчэ да пачатку ўрачыстага адкрыцця свята на плошчы Свабоды ў Валожыне было шматлюдна: сюды завіталі работнікі працоўных калектываў, кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і гаспадарак раёна, прадстаўнікі інтэлігенцыі і моладзі, шматлікія госці. І, безумоўна ж, самымі ганаровымі гасцямі былі ветэраны ВАВ, а таксама ветэраны працы.
Мітынг распачаўся на імправізаванай сцэнічнай пляцоўцы на плошчы Свабоды райцэнтра а адзінаццатай гадзіне. Па традыцыі павіншаваць валожынцаў прыехалі дэлегацыі з пяці гарадоў-пабрацімаў: Зарайска Расійскай Федэрацыі, Макарава з Украіны, Гміны Жгув з Польшчы, горада Йыгэва Эстонскай рэспублікі і пасёлка Рудамін Вільнюскага раёна Літвы. У сваім віншавальным слове старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Астрэйка адзначыў: “Сёння – наша галоўнае дзяржаўнае свята, якое нагадвае, што мы – нашчадкі пакалення пераможцаў, што адстаялі свабоду і незалежнасць роднай зямлі. Менавіта ў гэты дзень мы нанова адкрываем для сябе гісторыю краіны, адчуваем сваю адказнасць за яе далейшы лёс, схіляемся перад доблесцю землякоў-франтавікоў, працаўнікоў тылу, партызан і падпольшчыкаў, іх мужнасцю і гераізмам. Яны назаўсёды застануцца самымі шануемымі грамадзянамі краіны і раёна. Вечная слава і тым, хто аддаў жыццё дзеля шчасця будучых пакаленняў! У гэты дзень мы адзначаем і свята нашага горада, які быў вызвалены 5 ліпеня 1944 года. Радуе, што Валожын і раён развіваюцца: штогод будуюцца новыя дамы, вытворчыя і сельскагаспадарчыя аб’екты, паляпшаецца інфраструктура, павышаецца ўзровень і якасць жыцця. Міра і дабра ўсім! Са святам!” Ад імя ветэранаў вайны і працы слова браў старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Рыгор Русакевіч, маладое пакаленне прадставіў выконваючы абавязкі першага сакратара райкама ГА “БРСМ” Уладзімір Ціханоўскі, Свае віншаванні валожынцам з лёсаноснымі святамі адрасавалі прадстаўнікі дэлегацый гарадоў-пабрацімаў. Пасля ўрачыстай часткі па традыцыі адбылося ўскладанне вянкоў і кветак да помніка загінуўшым воінам, святочны марш ваеннаслужачых мясцовай воінскай часці, духавога аркестра дзіцячай школы мастаўцтваў, удзельнікаў узорнага клуба “Грацыя” РЦК, шэсце школьнікаў, выхаванцаў дзіцячых садкоў і спартсменаў, прадстаўнікоў раённых грамадскіх аб’яднанняў “БРСМ”, “Белая Русь” і Беларускі саюз жанчын, які, дарэчы, упершыню прадставіў парад-дэфіле імправізаваных дзіцячых калясак. Таксама праехала і цэлая калона аматараў мотаспорту – удзельнікаў байкерскага клуба “Бразер хут”.

Задайте вопрос