Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Парад калясак

05.07.2019

Дырэктар ТЦСАН, старшыня раённай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” Галіна Фадзееўна Рай падвяла вынікі конкурсу “Парад калясак” – бадай самага відовішчнага эпізоду святочнага шэсця. Творчыя, няўрымслівыя і па-сапраўднаму дружныя маладыя сем’і не проста ўпрыгожылі вазкі сваіх малодшых сыноў і дачушак, але шыкоўна, з небывалай фантазіяй увасобілі вобразы герояў вядомых кніг, кіна- і анімацыйных фільмаў.

Каштоўныя падарункі для ўсіх удзельнікаў (а гэта 12 сямейных каманд) прадаставілі спонсары – магазіны “Дарым”, “Строймаркет” і іншыя індывідуальныя прадпрымальнікі горада. А тыя, хто занялі прызавыя месцы, атрымалі грашовыя прэміі. Сям’я Клімковых (“Матылёк”) адзначана дыпломам за 3-е месца і сертыфікатам на 100 рублёў, сям’я Макей (“Прынцэса ў замку”) – дыпломам за 2-е месца і сертыфікатам на 150 рублёў. 200 рублёў і дыплом за 1-е месца дасталіся сям’і Гульба (“Фея кветак”).

Задайте вопрос