Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Вынікі спаборніцтваў па мнагабор'і

08.07.2019

У філіяле дзяржаўнай установы адукацыі «Універсітэт грамадзянскай абароны» падведзены вынікі двухдзённых спаборніцтваў па мнагабор'і ратавальнікаў сярод работнікаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Мінскай вобласці.

Два дні 24 каманды з усіх куткоў Мінскай вобласці паказвалі свае навыкі і майстэрства, для таго, каб заваяваць званне лепшых у сваёй прафесіі.

Як вядома, ратавальнікі заўсёды працуюць у камандзе, у цеснай звязцы. Менавіта ў такіх спаборніцтвах можна вызначыць, наколькі калектыў зладжаны, а дзеянні і сігналы кожнага дакладныя і вывераныя. Арганізатары стварылі для спаборніцтваў унікальныя этапы: ліквідацыя надзвычайнай сітуацыі з аварыйна-хімічна небяспечнымі рэчывамі, пошукава-выратавальныя работы ва ўмовах ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі тэхнагеннага характару, пошукава-выратавальныя работы на акваторыі, дарожна-транспартнае здарэнне, пошукава-выратавальныя работы ва ўмовах прыроднага асяроддзя, прайсці якія без адмысловай падрыхтоўкі проста немагчыма. Ратавальнікі маглі выбіраць любую тактыку і чарговасць дзеянняў на кожным з этапаў. А вось за часам і «чысцінёй» выканання работ строга і непрадузята сачыў цэлы корпус суддзяў.

У выніку, у сумленнай барацьбе першае месца ў спаборніцтвах па мнагабор'і ратавальнікаў заваявала каманда Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у складзе:

лейтэнанта ўнутранай службы Пасека Вадзіма Мікалаевіча, начальніка варты ПАВЧ № 1 г. Валожын;

прапаршчыка ўнутранай службы Бубена Аляксандра Уладзіміравіча, камандзіра аддзялення ПАСП № 13 г.п. Ракаў;

прапаршчыка ўнутранай службы Садоўскага Аляксея Леанідавіча, старэйшага пажарнага ПАВЧ № 1 г. Валожын;

сяржанта ўнутранай службы Варапая Сяргея Юр'евіча, кіроўцы ПАВЧ № 13 г.п. Ракаў;

старэйшага сяржанта ўнутранай службы Вансовіча Яўгена Расціслававіча, кіроўцы ПАСП № 15 в. Сакаўшчына.

Віншуем з перамогай і жадаем далейшых поспехаў!!!

Задайте вопрос