Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Актывісткі, спартсменкі і проста прыгожыя жанчыны...

08.07.2019

У спартыўнай зале дзяржаўнай установы «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Валожынскага раёна» прайшло выдатнае мерапрыемства для людзей пенсійнага ўзросту па асновах бяспекі жыццядзейнасці «суперстар». Як аказалася, гэта актыўныя і жыццярадасныя людзі, якія ўмеюць рабіць сваё жыццё разнастайным і насычаным новымі падзеямі. Арганізатарамі сталі работнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Пачалося мерапрыемства з візітных картак каманд, дзе кожны змог раскрыць свае творчыя здольнасці. Прадстаўленне каманд было вельмі крэатыўным. Затым прыступілі да конкурсу прыпевак на пажарную тэматыку. Дарэчы, прыпеўкі, якія каманды самі складалі, атрымаліся вельмі вясёлымі і цікавымі, а выканаўцы пастараліся на славу. Паспаборнічалі каманды і ў спартыўнай эстафеце з элементамі бяспекі. Кожная ўдзельніца старалася з усіх сіл, бо прапанаваныя арганізатарамі конкурсы былі не такімі ўжо і простымі, а каманду падвесці ніхто не хацеў. Паспрабуй патрап у баскетбольнае кальцо, калі некалькі дзесяткаў гадоў ты гэтага не рабіў! Але нашы ўдзельніцы справіліся з усімі заданнямі проста выдатна. Так як у любым конкурсе павінны быць пераможцы, то тут яны гэтак жа былі выяўлены. Абедзве каманды паказалі выдатныя вынікі і сталі пераможцамі. У выніку мерапрыемства кожны атрымаў зарад станоўчых эмоцый, дыпломы і салодкія падарункі.

Задайте вопрос