Падвядзенне вынікаў гэтага конкурсу прайшло ў Барысаве і было сумешчана з семінарам, задачай якога выступіў пошук новых шляхоў узаемадзеяння журналістаў і выратавальнікаў дзеля дасягнення адзінай мэты –
зберажэння жыцця і здароўя людзей. У мерапрыемстве ўдзельнічалі першы намеснік начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Уладзімір ЯНЧЫК (на здымку ўручае Дыплом), прэс-сакратар – памочнік міністра па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі, намеснік начальніка аддзела па рабоце са сродкамі масавай інфармацыі Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Святлана Кісель.
Выступоўцы падкрэслілі: і МНС, і сродкі масавай інфармацыі наладзілі цеснае і эфектыўнае супрацоўніцтва ў галіне папярэджання надзвычайных здарэнняў. Аб’яднаныя намаганні дапамагаюць важным парадам зайсці ў кожны дом, навучыць не паддавацца паніцы і ўмела супрацьстаяць пагрозе да прыезду пажарных. А значыць, такая работа не дарэмная і будзе мець працяг.


