Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

З надзеяй на багаты хлеб: рупліўцы нівы справілі «Зажынкі-2019»!

22.07.2019

Сёлета перад хлебаробамі Валожыншчыны стаіць задача не проста ўбраць ураджай, які, да слова, займае плошчу ў 23 тысячы 346 гектараў, але зрабіць гэта беражліва, шануючы кожнае зернетка. І ў вопытных людзей атрымаецца так спрацаваць!

У гэтым выказаў упэўненасць, віншуючы ўдзельнікаў раённага свята «Зажынкі-2019», першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Уладзімір Сяргеевіч Чычкін.

Урачыстае мерапрыемства праходзіла на залатых палетках гародзькаўскай зямлі.

Лёгкая непагода не здолела перашкодзіць галоўнай падзеі ў штогадовым гаспадарчым календары.

Падтрымаць, падбадзёрыць, парадавацца за герояў жніва, якія чарговы сезон перасядуць за рулі магутных камбайнаў і падораць без астатку ўвесь свой вопыт і сілы спелай збажыне, прыйшлі на поле жонкі, матулі, дзеці, аднавяскоўцы.

У бягучым годзе ў ААТ «Лоск» убіраць ураджай будуць экіпажы Уладзіслава Яроты з Вадзімам Нячаевым, Сяргея Навінскага, Дзмітрыя Сімановіча, Аляксандра Гасціловіча, Мікалая Барташа, Сяргея Шаўлюка і яшчэ аднаго Аляксандра Гасціловіча. Настроены камбайнеры рашуча: абы тэхніка не падвяла, а за імі справа не замарудзіць!

У названай гаспадарцы ўборачная плошча складае 1826 гектараў, на жніве задзейнічаны 7 камбайнаў. Пры сярэдняй нагрузцы на адзін сельгасагрэгат у 261 га на ўсю кампанію спатрэбяцца 22 дні. Гэта сярэднераённы паказчык.

Што да агульных лічбаў, то яны наступныя: ва ўборачнай кампаніі-2019 на Валожыншчыне ўдзельнічаюць 88 камбайнаў, дзённая выпрацоўка на іх – 1056 гектараў. На адвозцы зерня будуць працаваць 64 адзінкі тэхнікі. Вагавая гаспадарка ў раёне цалкам гатова зафіксаваць дакладны танаж прывезенага хлеба. На дапрацоўцы збожжа працуюць 16 зернесушыльных комплексаў, у тым ліку 4 з магутнасцю 40 тон у гадзіну. 62 склады і ёмістасці гатовы прыняць і захаваць амаль 97 тысяч тон сабранага са спелых ніў прадукту...

Адным словам, прадпрыемствы АПК поўнасцю гатовы да паспяховага старту. Што ж, добрага надвор’я і поўных бункераў усім!

Задайте вопрос