Валянціна Відзевіч пазнаёміла юных турыстаў з гісторыяй стварэння сцежкі, расказала пра флору і фаўну пушчы. Разам з Людмілай Сухадолец і Ларысай Мытнік юнакі і дзяўчаты збіралі лекавыя расліны, плялі вянкі, затым, падзяліўшыся на дзве каманды, змагаліся за перамогу ў спартыўнай эстафеце, якую з улікам іх магчымасцей падрыхтаваў кіраўнік гуртка “Рухальная актыўнасць” Уладзімір Патапенкаў. Непасрэдна на ўлонні прыроды вандроўнікі атрымалі ўрок па выкарыстанні турыстычнай амуніцыі – вучыліся абсталёўваць месца начлегу, ставіць палатку, гатаваць паходную ежу. Завяршылася экскурсія сумесна прыгатаваным абедам, затым загадчыца аддзялення Ларыса Шчарбачэвіч уручыла ўдзельнікам прызы ад салона “Міласэрнасць” ТЦСАН.


