Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Шлях да прызнання

29.07.2019

Сёлетні год для Віктара Іванавіча БЫЧКОЎСКАГА, начальніка Валожынскага раёна газазабеспячэння філіяла “Дзяржынскае вытворчае ўпраўленне” РУП “Мінскаблгаз”, шчодры на знакавыя падзеі: у красавіку атрымаў дзяржаўную ўзнагароду – медаль “За працоўныя заслугі”, у чэрвені споўнілася 50 гадоў працоўнага стажу, а два тыдні таму адсвяткаваў 70-гадовы юбілей.

Тры асноўныя рэчы, якія павінен зрабіць мужчына ў жыцці – пабудаваць дом, пасадзіць дрэва і выгадаваць сына, ён выканаў з ліхвой. І зараз можа падзякаваць лёсу і сабе за тое, чаго дасягнуў. У размове адзначыў: “Ганаруся ў першую чаргу сваёй краінай, якая дала магчымасць простаму хлопцу з невялічкай вёсачкі выйсці ў людзі”. Не памылюся, калі скажу, што ў кожнага ёсць такая магчымасць – паказаць сябе, аднак скарыстоўваюць яе нямногія. Таму што шлях да прызнання няпросты і складаны, ён падуладны толькі тым, хто моцны духам. З ліку такіх – наш суразмоўца.

– Віктар Іванавіч, пачнём з галоўнага: што адчулі, калі даведаліся пра высокую адзнаку Вашай працы?

– Безумоўна ж, гонар – за сябе, сваю краіну, за жыццё і працу: 28 чэрвеня 1969 года быў зроблены першы запіс у маёй працоўнай кніжцы аб уладкаванні на работу, калі навучэнцам тэхнікума праходзіў вытворчую практыку ў лесабудаўнічай экспедыцыі. Пачынаў рабочым. Паступова, за трыццаць пяць гадоў (!?), “дарос” да кіраўніка. Дарэчы, калі атрымаў узнагароду, калектыў наладзіў мне цэлую ўрачыстасць з уручэннем памятнага знака. Карыстаючыся магчымасцю, хачу падзякаваць раённаму выканаўчаму камітэту на чале з Мікалаем Анатольевічам Астрэйкам, генеральнаму дырэктару РУП “Мінскаблгаз” Юрыю Віктаравічу Кукліцкаму за тое, што заўважылі і ацанілі – шчыра прызнаюся, не чакаў гэтага.

– Што лічыце галоўным у рабоце кіраўніка?

– Калі гаварыць пра сферу, дзе працую, то асноўныя напраўленні – кадры і фінансы. Тое, што начальнік павінен быць узорам ва ўсім – таксама факт. У апошнія гады голас на сваіх падначаленых не павышаю – яны мяне чуюць і разумець з паўслова. Так, спачатку ўсяго было – звальнялася па 13-15 чалавек за год. Шмат намаганняў прыйшлося прыкласці, каб выкараніць сярод асобных шкодныя звычкі – чамусьці такія паводзіны лічыліся нармальнымі. Прыйшлося падбіраць людзей, што аказалася зусім няпроста. У нашай справе адным з галоўных крытэрыяў з’яўляецца перш за ўсё сумленнасць, таму што прыходзіцца мець зносіны з людзьмі ў плане спажывання газу, кантролю, пламбіроўкі, паказанняў лічыльнікаў, а гэта ўсё грошы. Важнай з’яўляецца выканальніцкая дысцыпліна ва ўсіх аспектах. Цяпер у службе працуюць 88 чалавек, і я задаволены работай калектыву.

Задайте вопрос