Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Аздараўленчая кампанія на Валожыншчыне

29.07.2019

Аздараўленчая кампанія на Валожыншчыне набірае свае абароты: для навучэнцаў раёна ў трэцюю змену адкрыта 6 аздараўленчых лагераў з кругласутачным знаходжаннем дзяцей.

З 13 па 21 ліпеня для 40 навучэнцаў раёна, якія патрабуюць павышанай педагагічнай увагі, працаваў ваенна-патрыятычны лагер патрыёт на базе вайсковай часці 30695 г. Валожына. За перыяд лагернай змены хлопцы пабывалі на экскурсіях на аграсядзібе «Cвет пчол», у пакоі баявой славы в/ч №30695, наведалі пажарную частку г. Валожына і выратавальны пост АСВОД г. Валожына. Таксама было арганізавана 4 наведваннi басейна ФАКа г. Валожына і 2 кінасеанса ў кінатэатры «Юнацтва». Сацыяльны педагог Кучук Е. В. праводзіла з выхаванцамі лагера дыягностыку, трэнінг па згуртаванні калектыву і прафілактычную гутарку аб адказных паводзінах. Акрамя таго, з дзецьмі сваім майстэрствам і ведамі дзяліліся вайскоўцы в/ч №30695. Гэта былі заняткі страявой падрыхтоўкi, агнявой падрыхтоўкi, заняткі па медыцыне і радыехімічнай і біялагічнай бяспецы, а таксама занятак па ідэалагічнай падрыхтоўцы. Вынікам змены стала перадача ў пакой баявой славы капсулы з пасланнем нашчадкам. У пасланні ўтрымліваюцца 9 якасцяў сапраўднага патрыёта, якія дзеці знаходзілі ў праводзiмых для іх мерапрыемствах.

З 15 па 23 ліпеня на абсталяваную паляну хлопцаў паклікаў лагер маладзёжнага актыву «Лідар». 42 навучэнцаў на працягу 9 дзён будуць пазнаваць рамантыку жыцця на прыродзе. Надоўга запомняцца і пражыванне ў намётах, і вячэрнія вячоркі ля вогнішча, спартыўныя і пазнавальныя мерапрыемствы, дзе ў дзяцей была выдатная магчымасць паказаць свае лідэрскія якасці і арганізатарскія здольнасці. І мы дакладна ведаем, што на наступны год хлопцы абавязкова зноў прыедуць у гэты лагер.

Нязменнай папулярнасцю ў школьнікаў раёна ўжо які год карыстаецца турысцка-краязнаўчы лагер «Ветразь» на базе адукацыйна-аздараўленчага цэнтра турызму ў п.Ратамка. З 15 па 23 ліпеня 36 навучэнцаў адправіліся на аздараўленне. Лагерная змена заўсёды напоўнена выязнымі мерапрыемствамі. За 9 дзён хлопцы пабывалі ў батанічным садзе і цырку, пакаталіся на цеплаходзе па Мінскім моры, наведалі музей Вялікай Айчыннай вайны, музей «Краіна-міні», музей культуры і побыту ў Заслаўі. Эстафету ў гэтым лагеры падхапілі івянецкія школьнікі, вольны час якіх будзе такім жа цікавым і напоўненым.

Спартыўна-аздараўленчы лагер «Алімпіец» на базе Чэхаўшчынскай дапаможнай школы-інтэрната з 17 па 25 ліпеня сабраў сапраўдных спартсменаў. У дзяцей арганізаваны штодзённыя вучэбна-трэніровачныя заняткі па дзюдо і настольным тэнісе. Арганізаваныя спартыўныя мерапрыемствы спрыяюць таксама павышэнню агульнай фізічнай падрыхтоўкі і спартыўнай вынослівасці выхаванцаў Валожынскай ДЮСШ

Сумясціць цікавы карысны адпачынак і зарабіць грошы маюць магчымасць 10 навучэнцаў лагера працы і адпачынку «Вясёлка», які пачаў сваю працу на базе Суднікоўскай сярэдняй школа з 15 ліпеня.

Задайте вопрос