Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Рыбацкае шчасце

30.07.2019

20 ліпеня на Сакаўшчынскім вадасховішчы прайшлі міжраённыя спаборніцтвы па лоўлі рыбы летняй паплавочнай вудой. У іх бралі ўдзел рыбакі, якія з’яўляюцца членамі Валожынскай і Вілейскай раённых структур Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў.

Удача спрыяла госцю – Сяргею Бураку, чый улоў у той дзень склаў 1375 грамаў. На палову менш налавілі за адведзены час нашы, мясцовыя аматары рыбалкі: другое і трэцяе месцы занялі  Валерый Доваль (730 грамаў) і Віктар Матус (625 грамаў). Пераможца атрымаў у якасці ўзнагароды фідэр з катушкай, а прызёры адпаведна – 6-метровае і 5-метровае вудзільны. З дарослымі рыбакамі спрачаліся і прадстаўнікі маладога пакалення – браты Кірыл і Андрэй Філіпенкі. Больш важкі ўлоў быў у Кірыла, якому падарылі рыбацкі складны стул.

Спаборніцтвы спаборніцтвамі, але ўзнагародай кожнаму ўдзельніку былі добрае надвор’е і азарт, а таксама сустрэча з такімі ж апантанымі рыбалкай людзьмі.

Галерэя малюнкаў

Задайте вопрос