Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

За высокія паказчыкі на жніве

31.07.2019

У аўторак у КСУП “Пяршаі-2014” за высокія паказчыкі на жніве ўшанавалі вадзіцеля Аляксандра ГОЛУБА. На аўтамабілі “МАЗ-555” працаўнік перавёз 1083 тоны зерня.

З рук галоўнага спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, намесніка старшыні раённай арганізацыі “Белая Русь” Ганны Канановіч малады чалавек атрымаў ліст з падзякай і каштоўны падарунак. З падарункам прыбыла і  старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вераніка Загорская. Першы сакратар РК “БРСМ” Уладзімір Ціханоўскі павіншаваў Аляксандра з перамогай у абласным конкурсе “Маладая Міншчына – за ўраджай!” і ўручыў сертыфікат на пакупкі ў магазіне “Вясёлка”.

Як адзначыла намеснік старшыні сельгаспрадпрыемства Марына Майсевіч, амаль усе сваякі лепшага вадзіцеля працуюць ў гаспадрцы. Гэта людзі, якімі можна ганарыцца. Сам жа ён – выдатны сем’янін, безадакорны работнік, добры і шчыры чалавек.

Задайте вопрос