Чаму? Ды таму што тут сабраліся самыя актыўныя, крэатыўныя і вясёлыя хлопцы - актывісты клуба юных ратавальнікаў-пажарных «Ліквідацыя». А сабраліся яны тут не проста так, а каб у святочнай абстаноўцы адзначыць Дзень нараджэння Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных. На свята пад назвай «Восеньскі баль юных выратавальнікаў» запрасілі хлопчыкаў і дзяўчынак з сваёй жа школы, каб распавесці ім, як цікава праводзяць час разам з ратавальнікамі. Хлопцы прадэманстравалі гледачам усё, на што яны здольныя: правілы бяспекі нагадалі і бяспройгрышную латарэю правялі, і паваражылі, і павесялілі, і песні пра бяспеку праспявалі. А з дапамогай відэа распавялі аб тым, чым актывісты займаюцца ў арганізацыі. Падпаленых вачэй у зале было не мала. А ролік, падрыхтаваны адной з актывістак маладзёжнай арганізацыі Кацярынай Бацян, многіх канчаткова пераканаў у жаданні папоўніць шэрагі юных ратавальнікаў.
У гэты дзень пад апладысменты прысутных на мерапрыемстве былі ўручаны падзякі самым актыўным удзельнікам клуба юных ратавальнікаў-пажарных «Ліквідацыя», а таксама пасведчанні членаў Беларускай маладзёжнай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных дзецям, якія ў гэтым годзе выказалі жаданне стаць адной камандай са змагарамi з агнём.
- Сёння я ўступіў у шэрагі маладзёжнвй арганізацыі і вельмі гэтаму рады. Я даўно назіраю за тым, чым займаюцца хлопцы. І вось я цяпер адзін з іх! - горда дзеліцца сваімі эмоцыямі Цімафей.


