Старшыня Валожынскага РВК Круковіч Е.М., намеснікі старшыні Шакун I.В., Чычкін В.С., начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Крыкала Т. М., галоўны ўрач УАЗ «Валожынская ЦРБ» Ганчар П. А., начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Адамовіч В. М., дырэктар ЦБУ №605 ААТ «Ашчадны банк «Беларусбанк» Патапчук С. П. адказалі на пытанні, якія хвалююць моладзь раёна. Спікерам мерапрыемства выступіў першы сакратар Валожынскага РК ГА БРСМ Ціханоўскі В.П. Артысты раённага цэнтра культуры павіншавалі маладых людзей з пачаткам працоўнай кар'еры і прапанавалі гледачам канцэртную праграму.


