Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

У Валожыне з'явіўся прыгожы напамін аб бяспецы

21.10.2019

Адным з самых арыгінальных спосабаў прыцягнуць увагу грамадзян да пытанняў бяспекі з'яўляецца сучаснае мастацтва.

Чарговае графіці на тэму бяспекі з'явілася ў Валожыне. Яркі малюнак велізарных памераў адразу прыцягнуў увагу жыхароў і гасцей горада. Месца для нанясення было абрана не выпадкова: дом знаходзіцца каля дарогі, якая вядзе ў раённую паліклініку і бальніцу, гэта значыць месца досыць ажыўленае. Гэта ўжо не першы вопыт ратавальнікаў Валожыншчыны данесці інфармацыю пра бяспеку праз графіці. Але асабліва яно тым, што на малюнку намаляваныя не толькі элементы, характэрныя для ратавальнікаў, але і славутасці Валожынскага раёна.

- Гэта правільна, што вы робіце. Нам трэба нагадваць аб правілах бяспекі. У жыццёвай мітусні мы часта грэбуем імі. Ды і дом наш адразу змяніўся, - падзяліўся сваім меркаваннем адзін з жыхароў дома.

Задайте вопрос