Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Пад зоркай творчасці

22.10.2019

Святочнае мерапрыемства да Дня работнікаў культуры “Для нас прафесіі няма прыгажэй” адбылося ў раённым Цэнтры культуры.

Павіншаваць прысутных з прафесійным святам на ўрачыстасць завітаў намеснік старшыні райвыканкама Ігар Шакун. Ён узгадаў, якой важнай і адказнай з’яўляецца місія людзей, што працуюць на культурнай ніве. Менавіта дзякуючы ім захоўваюцца багатыя традыцыі, духоўнасць і мудрасць народа. Ні адно свята, ні адна падзея ў раёне не абыходзяцца без удзелу работнікаў культуры. Валожынскія артысты выступаюць на абласных і рэспубліканскіх мерапрыемствах, прадстаўляюць Беларусь за межамі краіны. Усё гэта заслугоўвае асобнай падзякі. Ігар Уладзіміравіч закрануў і такія важныя напрамкі дзейнасці, як праца бібліятэчнай сістэмы і школ мастацтваў, што выхоўваюць і вучаць, прывіваюць любоў да прыгожага маладым людзям.

На заканчэнні прамовы прадстаўнік улады выканаў прыемную місію ўзнагароджання. Падзякі старшыні райвыканкама за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў атрымалі дырэктар раённага Цэнтра культуры Алена Конаўка, намеснік дырэктара цэнтральнай раённай бібліятэкі Анастасія Пахолка, дырэктар Ракаўскай дзіцячай школы мастацтваў Юлія Мякінка. А з нагоды дня нараджэння Ігар Шакун павіншаваў цудоўную жанчыну і творчага чалавека, члена Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь і Саюзнай дзяржавы, кіраўніка народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валянціну Русакевіч.

Самыя добрыя словы ў адрас сваіх калег выказаў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вікенцій Адамовіч. Ён заўважыў, што ўсе яны – яркія, творчыя, ініцыятыўныя і, дзе б не працавалі: у клубнай ці бібліятэчнай сістэме, у дзіцячай школе мастацтваў ці музеі, гэтыя людзі маюць талент і прызванне, моцны характар і вялікую душу, бо без астатку аддаюць сябе іншым. Вікенцій Мікалаевіч адрасаваў словы віншавання тым, хто ўжо працуе шмат гадоў, і тым, хто толькі пачынае дзейнасць, а таксама ўручыў граматы лепшым работнікам устаноў культуры і структурных падраздзяленняў аддзела: намесніку дырэктара раённага Цэнтра культуры Таццяне Рыснік, дырэктару Дорскага сельскага дома культуры Валянціне Саўген, бібліятэкару Суднікаўскай сельскай бібліятэкі Жанне Мойса, загадчыку аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і гаспадарчага абслугоўвання цэнтральнай раённай бібліятэкі Сяргею Букштуновічу, бухгалтару цэнтралізаванай бухгалтэрыі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алене Голуб, настаўніку па класе домры Валожынскай дзіцячай школы мастацтваў Алене Далбаносавай, настаўніку па класе баяна Івянецкай дзіцячай школы мастацтваў Кацярыне Пятруцік, настаўніку па класе цымбалаў Вішнеўскай дзіцячай школы мастацтваў Вользе Віршыч, кіраўніку народнага ансамбля інструментальнай музыкі “Арс Лонга” Ракаўскай дзіцячай школы мастацтваў Марату Лагутку, настаўніку па класе баяна Дорскага філіяла Івянецкай дзіцячай школы мастацтваў Але Радына, загадчыку Дорскага філіяла Івянецкай дзіцячай школы мастацтваў Таццяне Кулік-Панарад, а дзесяці работнікам аб’явіў Падзякі за добрасумленную працу і высокі прафесіяналізм.

Словы ўдзячнасці за самаадданую працу, пастаянны творчы пошук, талент, любоў да прыгожага, уменне данесці яе іншым людзям, што садзейнічае не толькі духоўнаму ўзбагачэнню, але і дапамагае захаваць, умацаваць самабытную спадчыну Валожынскай зямлі, выказала работнікам культуры старшыня раённай арганізацыі “Белая Русь” Алена Клачко. Яна пажадала творчай энергіі, натхнення і майстэрства ў працы і ўручыла каштоўныя падарункі бібліятэкару Дорскай сельскай бібліятэкі Ганне Афонінай, інжынеру гаспадарчай групы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Марыне Бярнацкай, вядучаму спецыялісту гаспадарчай групы Галіне Сенчанка, дырэктару Вішнеўскай дзіцячай школы мастацтваў Алене Каравайскай, дырэктару Івянецкага музея традыцыйнай культуры Валянціне Адамовіч.

З віншаваннямі да прысутных звярнуліся загадчык Гародзькаўскага філіяла Валожынскай дзіцячай школы мастацтваў Таццяна Вашкевіч, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу цэнтральнай раённай бібліятэкі Вікторыя Трахімовіч, дырэктар раённага Цэнтра культуры Алена Конаўка, дырэктар Івянецкага дома культуры Станіслаў Бурачэўскі, дырэктар Валожынскага краязнаўчага музея Наталля Лоўчая. Яны сказалі шмат прыемных слоў у адрас калег і пажадалі, каб крыніца, якая сілкуе іх майстэрства, натхненне, талент і творчасць заставалася невычэрпнай.

Выступленні перамяжоўваліся з цудоўнымі творчымі нумарамі. Так, некаторым работнікам сферы культуры давялося працаваць і падчас свайго свята. Такая ўжо спецыфіка гэтай нялёгкай, але такой патрэбнай людзям прафесіі.

Эпагеем мерапрыемства стаў гімн работнікаў культуры ў выкананні народнага ансамбля народнай песні “Сваякі”.

Анжэла РАДЫНА,

фота аўтара

http://psl.by/

Задайте вопрос