25-27 кастрычніка 2019 года ў Валожынскім раёне на базе МОСАБ «Галактыка» адбылася абласная спартакіяда сярод работнікаў галіны фізічнай культуры, спорту і турызму Мінскай вобласці. Вось ужо 7 разоў наша гасцінная Валожынская зямля сустракала лепшых спартсменаў Мінскай вобласці.
На працягу трох дзён удзельнікі спаборнічалі ў спартыўных спаборніцтвах і творчых конкурсах.
Каманда Валожынскага раёна была лепшай у перацягванні каната, у скачках праз скакалку, сталі другiмі ў спаборніцтвах па кідках у баскетбольнае кальцо, трэцяе месца - у кіданні бервяна, у спаборніцтвах па паркавым валейболе. Пераможцы прызёры па відах спорту ўзнагароджваліся граматамі і медалямі.
У агульнакамандным заліку спартакіяды каманда Валожынскага раёна заняла 1 месца. Каманда раёна балю ўзнагароджана граматай, кубкам і сертыфікатам на суму 10000 рублёў!
Віншуем каманду Валожынскага раёна!!!
Баявы дух і добры настрой для ўдзельнікаў спартакіяды стваралі артысты Валожынскага раённага цэнтра культуры.
Абслугоўваў спартакіяду судзейскі корпус Валожынскага раёна. Дзякуем суддзяў за высока прафесійную працу і цікавыя спаборніцтвы!!!


