Ганаровымі гасцямі конкурсу сталі Балінаў Ігар Анатольевіч, намеснік старшыні Валожынскага раённага выканаўчага камітэта, Бібік Пётр Іосіфавіч, старшыня Валожынскага раённага Савета дэпутатаў, Дзёміна Ніна Паўлаўна, дацэнт кафедры прыватных методык агульнай сярэдняй адукацыі Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, кандыдат педагагічных навук.
Конкурс адрозніваецца асаблівым духам, у якім няма жадання перамагчы, e што б там ні стала, перамагчы абавязкова, а ёсць вялікае імкненне прадэманстраваць усё, на што здольны. Гэты педагагічны форум аб'ядноўвае тых, хто ўсе свае сілы і энергію штодня ўкладвае ў выхаванне маладога пакалення. Удзельнікі, фіналісты, лаўрэаты, пераможцы – усе яны ўжо дамагліся прызнання, якім маюць права ганарыцца – іх шануюць і паважаюць, у іх прафесіяналізме маюць патрэбу. Але конкурс, ёсць конкурс, абавязковая ўмова якога - выбар пераможцы.
У 2019 годзе настаўнікам года Валожынскага раёна стала Суша Вольга Аляксандраўна, настаўнік хіміі і біялогіі дзяржаўнай установы адукацыі «Івянецкая сярэдняя школа»; лаўрэатамі конкурсу «Настаўнік года Валожынскага раёна» сталі Кербедзь Алена Аляксандраўна, настаўнік матэматыкі дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №2 г. Валожына» і Русецкая Алена Мікалаеўна, настаўнік музыкі дзяржаўнай установы адукацыі «Ракаўская сярэдняя школа».
Разам з іншымі фіналістамі-пераможцамі конкурсу ў намінацыях - гэта:
Грыгаран Тацевік Сяргееўна, настаўнік англійскай мовы ДУА «Івянецкая сярэдняя школа», намінацыя «Англійская мова»;
Карачун Марына Іванаўна, выхавальнік дашкольнай адукацыі ДУА «Яслі-сад «Лесавічок» г. п. Івянец, намінацыя «Выхавальнік дашкольнай адукацыі»;
Каноўка Марыя Яўгенаўна, настаўнік рускай мовы і літаратуры ДУА «Вішнеўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа», намінацыя «Беларуская мова і літаратура. Беларуская мова і літаратура»;
Шакун Таццяна Алегаўна, настаўнік пачатковых класаў ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Валожына», намінацыя «Пачатковыя класы»,
яны прадставяць Валожынскі раён на трэцім (абласным) этапе конкурсу.
Фіналістам конкурсу ўручылі памятныя падарункі раённага камітэта прафсаюзаў работнікаў адукацыі і навукі, раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь». З пажаданнямі здароўя і заўсёды бадзёрага духу ў выглядзе абанемента на пяціразовае бясплатнае наведванне басейна Валожынскага фізкультурна-аздараўленчага комплексу ўсім удзельнікам раённага конкурсу далучылася дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Валожынскага раёна.
Віншуем усіх з яркай падзеяй і значным дасягненнем у іх жыцці!


