Павіншаваць з надыходзячым Новым годам са шматлікімі падарункамі прыехалі ў гарадскі пасёлак намеснік міністра працы і абароны Ррэспублікі Беларусь Валерый Кавалькоў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны Алег Семянчук, старшыня Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама Тамара Красоўская, яе калега з раённага выканаўчага камітэта Святлана Ракавец, прадстаўніца абласнога Камітэта прафсаюза дзяржаўных і іншых арганізацый Таццяна Смалякова, намеснік гендырэктара Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» Андрэй Міхалькевіч, прадстаўнікі Мінскай рэгіянальнай мытні Алена Сямашка, ААТ ААБ «Лізінгавая кампанія» Ілья Вострыкаў, абласной Натарыяльнай палаты Уладзімір Карабан, старшыня Эканамічнага суда вобласці Эдуард Максімаў і многія іншыя.
У адказ дзеці паказалі цудоўнае навагодняе прадстаўленне і аддзячылі за чуласць падарункамі, створанымі ўласнымі рукамі. А пасля ўсе разам гасцінна запрасілі на салодкі стол.

Намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Валерый КАВАЛЬКОЎ шчыра і сардэчна павіншаваў выхаванцаў і калектыў дома-інтэрната з надыходзячым Новым годам, уручыў установе каштоўны падарунак, які будзе запатрабаваны ў далейшай рабоце як самім дзецям, так і педагогам.

Асабістыя падарункі ад сеткі магазінаў «Еўраопт» уручылі юным артыстам і іх сябрам у зале тэлезорка, кіраўнік прэс-службы гэтай гандлёвай кампаніі Ягор ХРУСТАЛЁЎ і вядомая эстрадная спявачка, карані якой вядуць на Івянеччыну, – Анастасія ЦІХАНОВІЧ. Артыстка таксама на радасць выхаванцам выканала некалькі сваіх песень. Рэпертуар дзеткам аказаўся знаёмым, таму і падпявалі з задавальненнем.

Спявачка, радыёвядучая і стваральніца брэнда адзення Вольга БАРАБАНШЧЫКАВА даўно сябруе з домам-інтэрнатам, а таму кожны яе прыезд сюды ўспрымаецца за маленькае шчасце.

Кампанія «Віталюр» таксама не чужая івянецкай установе, іх звязваюць даўнія сяброўскія адносіны. Сёлета ў падарунак ад таварыства з дадатковай адказнасцю паступіў сертыфікат дабрачыннай дапамогі на 52 тысячы рублёў.



