Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Трэніроўкі спалучылі са спаборніцтвамі

17.01.2020

На працягу двух дзён – 4 і 5 студзеня – у спартыўнай зале ДЮСШ праходзіў Міжнародны калядны турнір па міні-баскетболе з удзелам хлопчыкаў 2010-2011 года нараджэння.

За перамогу ў ім змагаліся 6 каманд: з Валожына, Нясвіжа, Мінска (2 каманды). І ўпершыню прыехалі юныя баскетбалісты з горада Хімкі Маскоўскай вобласці, якія таксама выставілі дзве каманды.

Перамогу святкавала каманда з Нясвіжа, другое і трэцяе месцы занялі спартсмены з Мінска і Хімак. Пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаны медалямі і граматамі ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама. Таксама памятнымі прызамі адзначылі лепшых ігракоў кожнай каманды. У камандзе нашых землякоў прыз атрымаў Глеб Вашкевіч (на здымку).

З 2 па 9 студзеня ў Валожыне праходзілі вучэбна-трэніровачныя зборы юных расійскіх баскетбалістаў, якія прыбылі з Хімак, – 24 хлопчыкі і 2 трэнеры. Яны прадстаўлялі спартыўную школу алімпійскага рэзерву № 1. На гэтыя дні арандавалі спартыўную залу ДЮСШ, дзе двойчы на дзень праходзілі трэніроўкі. Харчаваліся расіяне ў сталовай райцэнтра. Паглядзець на сваіх дзяцей у гульні і падтрымаць падчас спаборніцтваў у калядныя дні прыязджалі некалькі бацькоў. У Валожыне ўсім спадабаліся гасціннасць людзей, з якімі даводзілася сутыкацца, і добрыя ўмовы для трэніровак, пражывання, а таксама смачная ежа.

Задайте вопрос