Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

У Беларусі рыхтуюць новыя выданні Чырвонай і Чорнай кніг

25.05.2020

У Беларусі рыхтуюць новыя выданні Чырвонай і Чорнай кніг. Такая інфармацыя размешчана на сайце Нацыянальнай акадэміі навук, паведамляе БЕЛТА.

"Цяпер рыхтуецца 5-е выданне Чырвонай кнігі, над складаннем якога працуюць вучоныя НПЦ НАН па біярэсурсах. Акрамя таго, у гэтым годзе ўбачыць свет 2-е выданне Чорнай кнігі Беларусі, прысвечанай чужародным жывёлам", - гаворыцца ў паведамленні.

На сённяшні дзень у краіне апісана больш за 27,1 тыс. відаў раслін і жывёл. У галіне аховы прыроды і біяразнастайнасці беларускія вучоныя цесна супрацоўнічаюць з замежнымі калегамі з Літвы, Украіны і іншых краін.

Міжнародны дзень біялагічнай разнастайнасці (22 мая) быў абвешчаны Генеральнай асамблеяй ААН у 1995 годзе. Мэта свята - павысіць дасведчанасць соцыуму ў пытаннях захавання экалагічнай сістэмы, звярнуць увагу на праблему незваротнага знікнення на Зямлі многіх прадстаўнікоў флоры і фаўны.

Крыніца: belta.by

Задайте вопрос