Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Забарона і абмежаванні на наведванне лесу дзейнічаюць у шасці раёнах Беларусі

26.08.2020

Забарона і абмежаванні на наведванне лесу дзейнічаюць у шасці раёнах Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.

Наведваць лес часова забаронена ў Брагінскім і Хойніцкім раёнах Гомельскай вобласці. Забарона дзейнічае таксама ў Воранаўскім, Дзятлаўскім і Лідскім раёнах Гродзенскай вобласці, абмежаванні - у Навагрудскім.

Рашэнні аб увядзенні і зняцці забароны на наведванне лесу прымаюць мясцовыя органы ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях. Абмежаванні ўводзяцца ў выпадку высокага класа пажарнай небяспекі і здымаюцца пры стабілізацыі абстаноўкі. Галоўная мэта забароны - забяспечыць бяспеку грамадзян, захаванасць іх маёмасці, а таксама ляснога фонду.

На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана інтэрактыўная карта, з дапамогай якой можна аператыўна прасачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лес. Парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лесе і на тарфяніках або забароны на іх наведванне без прычынення шкоды вядзе, згодна з арт. 15.29 КоАП, да папярэджання або накладання штрафу да 25 базавых велічынь (1 БВ - Br27).

Крыніца: belta.by

Задайте вопрос