Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Кіраўнікі МЗС Беларусі і Расіі абмеркавалі пытанні інтэграцыйнага ўзаемадзеяння

28.10.2020

Кіраўнікі МЗС Беларусі і Расіі абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях беларуска-расійскага супрацоўніцтва і інтэграцыйнага ўзаемадзеяння. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

"27 кастрычніка адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым, - гаворыцца ў паведамленні. - У час размовы кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях беларуска-расійскага супрацоўніцтва і інтэграцыйнага ўзаемадзеяння. Міністры абмеркавалі каардынацыю дзеянняў на міжнародных пляцоўках, у тым ліку па пытаннях кантролю над узбраеннямі".

Бакі разгледзелі ход падрыхтоўкі маючага адбыцца 12 лістапада сумеснага пасяджэння калегіі Міністэрства замежных спраў Беларусі і калегіі Міністэрства замежных спраў РФ, у тым ліку ўзгаднення падагульняючых дакументаў.

Крыніца: belta.by

Задайте вопрос