Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Беларусь і Азербайджан маюць намер узмацніць узаемадзеянне пасля пандэміі

07.12.2020

У сувязі з завяршэннем дыпламатычнай місіі 4 снежня адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Азербайджане Генадзя Ахрамовіча з міністрам замежных спраў гэтай краіны Джэйхунам Байрамавым, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Бакі абмеркавалі ўвесь спектр пытанняў беларуска-азербайджанскага супрацоўніцтва, адзначылі высокі ўзровень узаемадзеяння дзвюх краін і падкрэслілі важнасць яго далейшага пашырэння пасля завяршэння глабальнай пандэміі", - гаворыцца ў паведамленні Міністэрства замежных спраў.

Генадзь Ахрамовіч выказаў удзячнасць азербайджанскаму боку за падтрымку Беларусі на міжнароднай арэне. Джэйхун Байрамаў у сваю чаргу падзякаваў беларускаму дыпламату за яго работу ў Азербайджане і пажадаў далейшых поспехаў.

Крыніца: belta.by

Задайте вопрос