Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Беларусь і Бразілія гатовы актыўней развіваць кантакты ў 2021 годзе

21.12.2020

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Бразіліі Аляксандр Царкоўскі прыняў удзел у прыёме для кіраўнікоў дыпламатычных місій. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве нашай краіны ў Бразіліі.

Мерапрыемства традыцыйна праводзіць міністр замежных спраў Бразіліі Эрнесту Араужу для паслоў замежных дзяржаў.

У час сустрэчы пасол Беларусі абмеркаваў з кіраўніцтвам бразільскага знешнепалітычнага ведамства стан беларуска-бразільскіх сувязей. Размова таксама ішла аб мерах, якія пасадзейнічаюць актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва ў 2021 годзе.

Крыніца: belta.by

Задайте вопрос