Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Увод жылля ў Беларусі ў студзені-лістападзе павялічыўся на 8,3 працэнта

22.12.2020

У Беларусі ў студзені - лістападзе 2020 года ўведзена ў эксплуатацыю амаль 3,5 млн кв.м жылля. Гэта на 8,3 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд 2019 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Арганізацыі ўсіх форм уласнасці пабудавалі 39,5 тыс. кватэр.

Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 1 млн 322,2 тыс. кв.м, або 37,9 працэнта ўсяго ўведзенага жылля.

З уведзенага жылля для чаргавікоў з выкарыстаннем дзяржпадтрымкі пабудаваны 1 млн кв.м.

У сельскіх населеных пунктах уведзена 1 млн 86,2 тыс. кв.м, або 31,2 працэнта ўводу па краіне.

Крыніца: belta.by