Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Вучань года

13.01.2021

13 01 2021 10

Урачыстае мерапрыемства праводзіцца на Міншчыне шосты раз. Сёлета яно было арганізавана ў анлайн-фармаце і стала фінальным акордам навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці».

За перамогу ў конкурсе змагаліся 112 навучэнцаў сталічнай вобласці, якія прадстаўлялі свае дасягненні ў вучэбнай, праектнай, творчай, спартыўнай, працоўнай і грамадскай дзейнасці. Сярод іх пераможцы абласных, рэспубліканскіх, міжнародных алімпіяд, канферэнцый, конкурсаў і праектаў, спартыўных спаборніцтваў, лідары грамадскага і валанцёрскага руху, вучнёўскага самакіравання.

Да фіналу конкурсу «Вучань года Мінскай вобласці – 2020» дзеці падрыхтавалі творчыя візітоўкі, у якіх адлюстравалі свае самыя яркія перамогі ў мінулым годзе.

Пераможцам абласнога конкурсу «Вучань года Мінскай вобласці-2020» у намінацыі «Спартыўная дзейнасць» стала навучэнка 10 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Івянецкая сярэдняя школа» Каландарова Надзея.

Значным момантам для Надзеі стала ўзнагароджанне дыпломам і падарункам ад галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, які 11 студзеня з пачуццём гонару ўручыла навучэнцы дырэктар Івянецкай школы Кулак Юзэфа Іосіфаўна.

Хочацца пажадаць юнай спартсменцы новых вяршыняў і перамог у скарбонку дасягненняў роднай школы і Валожынскага раёна.