Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

У Беларусі вызначаны парадак здзелак з дапамогай смарт-кантрактаў

14.01.2021

У Беларусі вызначаны парадак правядзення і (або) выканання здзелак або іншых юрыдычна значных дзеянняў пры ажыццяўленні банкаўскіх, а таксама іншых фінансавых аперацый пры дапамозе смарт-кантрактаў. Адпаведная пастанова праўлення Нацыянальнага банка нумар 428 ад 24 снежня 2020 года афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Як растлумачылі ў Нацбанку, прыняты дакумент рэгламентуе правядзенне і (або) выкананне здзелак з дапамогай смарт-кантрактаў, устанаўлівае агульныя патрабаванні да ўладальнікаў смарт-сістэм, вызначае працэдуру прадастаўлення пацвярджэння правядзення і (або) выканання здзелак з дапамогай смарт-кантрактаў.

Раней у Беларусі права праводзіць і выконваць здзелкі з дапамогай смарт-кантракта было прадастаўлена рэзідэнтам Парка высокіх тэхналогій у рамках прававога эксперыменту. Гэта было прадугледжана дэкрэтам нумар 8 "Аб развіцці лічбавай эканомікі" ад 21 снежня 2017 года. Затым указам нумар 148 "Аб лічбавых банкаўскіх тэхналогіях" ад 18 красавіка 2019 года такім правам былі таксама надзелены Нацыянальны банк і ўдзельнікі міжбанкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі.

"Прымяненне смарт-кантрактаў у банкаўскай сферы дазволіць пашырыць магчымасці дыстанцыйнага абслугоўвання кліентаў, будзе садзейнічаць узмацненню канкурэнцыі на фінансавым рынку, дасць магчымасць павысіць аперацыйную эфектыўнасць крэдытных арганізацый, а таксама знізіць іх выдаткі, у тым ліку часавыя", - растлумачылі ў банку.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Крыніца: belta.by