Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты павышаюцца ў Беларусі з 1 сакавіка

01.03.2021

Пастановай Савета Міністраў ад 25 лютага 2021 года нумар 111 у Беларусі прадугледжана змяненне ставак экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы партал.

Згодна з дакументам, стаўкі экспартных пошлін павышаюцца на сырую нафту, мазут, бітум нафтавы, вазелін і парафін, адпрацаваныя нафтапрадукты - да $49,6 за 1 т (раней - $43,8); прамагонны бензін - да $27,2 за 1 т (раней - $24); таварныя бензіны, дызельнае паліва, лёгкія, сярэднія дыстыляты, бензол, талуол, ксілолы, масла змазачнае - да $14,8 за 1 т (раней - $13,1).

Пастанова ўступае ў сілу з 1 сакавіка 2021 года.

БелТА

Крыніца: belta.by