Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі ў Прыморскі край у 2020 годзе вырас амаль на 70 працэнтаў

26.03.2021

Экспарт беларускай сельскагаспадарчай прадукцыі ў Прыморскі край Расіі ў 2020 годзе вырас амаль на 70 працэнтаў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі па выніках сустрэчы кіраўніка ведамства Івана Крупко з дэлегацыяй Прыморскага края на чале з губернатарам Алегам Кажамякам.

"Тавараабарот сельгаспрадукцыі паміж Беларуссю і Прыморскім краем вырас у два разы адносна ўзроўню 2019 года і склаў амаль $3 млн. Беларускі экспарт прадуктаў харчавання ў гэты рэгіён склаўся ў суме больш як $2 млн і павялічыўся ў параўнанні з 2019 годам амаль на 70 працэнтаў. Выраслі пастаўкі сметанковага масла, фруктаў і ягад, жэлаціну, кандытарскіх вырабаў з цукру, гатовых харчовых прадуктаў. Пачаты першыя пастаўкі згушчанага малака і вяршкоў, мяса птушкі. Беларусь зацікаўлена ў далейшым развіцці гандлёва-эканамічнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва з Прыморскім краем", - падкрэслілі ў прэс-службе.

На сустрэчы бакі разгледзелі такія пытанні, як павелічэнне ўзаемнага гандлю, супрацоўніцтва ў галіне сортавыпрабавання і пастаўкі ў Прыморскі край беларускага насення, пасадачнага матэрыялу пладова-ягадных культур, племянной жывёлы, праектаванне жывёлагадоўчых комплексаў на тэрыторыі расійскага рэгіёна, пастаўку сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання. Таксама былі закрануты пытанні падрыхтоўкі кадраў - арганізацыі стажыроўкі і перападрыхтоўкі спецыялістаў Прыморскага края ў вышэйшых аграрных навучальных установах Беларусі. Іван Крупко запрасіў прадстаўнікоў Прыморскага края наведаць Міжнародную спецыялізаваную выстаўку "Белагра-2021", якая пройдзе ў Мінску з 1 па 5 чэрвеня.

"Беларусь гатова і далей нарошчваць пастаўкі на рынак Прыморскага края прадукцыі АПК, у першую чаргу мяса-малочнай. Ёсць вялікі патэнцыял супрацоўніцтва ў галіне праектавання і паставак абсталявання для камплектацыі малочнатаварных ферм вытворчасці ААТ "Гомельагракамплект", паставак племянной жывёлы беларускай селекцыі. Дастаткова добрыя перспектывы двухбаковага ўзаемадзеяння ёсць у галіне выпрабавання сартоў бульбы беларускай селекцыі, садаводства", - адзначылі ў прэс-службе.

БелТА

Крыніца: belta.by