Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Беларускія прадукты харчавання прадстаўлены на выстаўцы ў Арменіі

24.05.2021

Экспазіцыя "Беларусь - смак прыроды" прадстаўлена на міжнароднай выстаўцы Expo Food & Drinks, якая адкрылася 21 мая ў Ерэване, паведамілі БЕЛТА на выставачным прадпрыемстве "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Навінкі кандытарскай і алкагольнай галіны прадставілі канцэрн "Белдзяржхарчпрам" і "Мінск Крышталь", Мінскі завод пеністых він, кандытарскія фабрыкі "Спартак" і "Чырвоны харчавік". Слуцкі сыраробны камбінат і холдынг "Бабуліна крынка" прэзентавалі перадавыя распрацоўкі ў малочнай прамысловасці.

У прыватнасці, кандытарская фабрыка "Спартак" прадэманстравала наведвальнікам выстаўкі наборы розных цукерак. У цэлым прадпрыемства выпускае больш за 350 найменняў кандытарскіх вырабаў, у тым ліку дыетычныя і посныя прадукты.

Холдынг "Бабуліна крынка" прэзентуе на выстаўцы новыя віды сыроў з натуральнымі напаўняльнікамі. Прадпрыемствы холдынга перапрацоўваюць 85 працэнтаў малака, атрыманага ў Магілёўскай вобласці. Аб'ём малочнай прадукцыі, якая выпускаецца холдынгам кожны месяц, - звыш 60 тыс. т.

Арганізатар экспазіцыі "Беларусь - смак прыроды" - выставачнае ўнітарнае прадпрыемства "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. Мерапрыемства праходзіць пры падтрымцы пасольства Беларусі ў Арменіі.

БелТА

Крыніца: belta.by

Задайте вопрос