Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Забароны і абмежаванні на наведванне лесу ўведзены ў 79 раёнах Беларусі

24.06.2021

Забарона і абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 79 раёнах Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

Такія меры распаўсюджваюцца на ўсю Гомельскую вобласць і амаль усю тэрыторыю Магілёўскай (акрамя Хоцімскага раёна). Таксама абмежаванні дзейнічаюць у 17 раёнах Гродзенскай вобласці, 7 - Мінскай, 13 - Віцебскай і Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці.

"Пажаранебяспечная абстаноўка застаецца напружанай. Просім грамадзян не грэбаваць правіламі бяспекі і пазбягаць наведвання ляснога фонду ў такі гарачы перыяд", - сказалі ў прэс-службе.

На сайце Міністэрства лесной гаспадаркі размешчана інтэрактыўная карта, з дапамогай якой можна аператыўна прасачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лес.

БелТА

Крыніца: belta.by