Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

У Беларусі з 8 ліпеня забараняецца продаж энергетыкаў непаўналетнім

08.07.2021

У Беларусі з 8 ліпеня забараняецца продаж энергетычных напіткаў непаўналетнім. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна ад 25 чэрвеня 2021 года нумар 363, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з дакументам, энергетычныя напіткі дабаўлены ў пералік тавараў, якія нельга прадаваць непаўналетнім ва ўзросце да 18 гадоў. У гэты спіс таксама ўваходзяць алкагольныя і слабаалкагольныя напіткі (з доляй этылавага спірту не большай за 7 працэнтаў), піва, тытунёвыя вырабы, электронныя сістэмы курэння, вадкасці для іх, сістэмы для спажывання тытуню, нетытунёвыя нікаціназмяшчальныя вырабы, ігральныя карты, пнеўматычная і кідальная зброя (за выключэннем цацак), эратычная прадукцыя, а таксама тая, што змяшчае элементы эротыкі, насілля і жорсткасці і інш.

Пастанова ўступае ў сілу з 8 ліпеня.

БелТА

Крыніца: belta.by

Задайте вопрос