Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

У Беларусі прыняты дадатковыя меры для развіцця рыбалоўнай гаспадаркі

21.07.2021

У Беларусі прыняты дадатковыя меры для развіцця рыбалоўнай гаспадаркі ў краіне. Адпаведны ўказ нумар 279 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 20 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент уносіць змяненні ва ўказ нумар 268 ад 14 ліпеня 2016 года "Аб стварэнні і дзейнасці адкрытага акцыянернага таварыства "Агенцтва па кіраванні актывамі". Кіраўнік дзяржавы зацвердзіў комплекс мер, які ўключае механізмы ўкаранення прагрэсіўных форм кіравання рыбаводнымі арганізацыямі і эфектыўнага вядзення рыбалоўнай гаспадаркі. Асноўнымі з іх з'яўляюцца рэструктурызацыя абавязацельстваў рыбаводных арганізацый па крэдытах, а таксама перадача акцый, якія знаходзяцца ва ўласнасці дзяржавы, у давернае кіраванне кампаній, што паспяхова развіваюцца.

"Гэтыя меры дадуць магчымасць вызваліць рыбаводныя арганізацыі ад даўгавой нагрузкі і будуць садзейнічаць паспяховаму вядзенню рыбалоўнай гаспадаркі", - адзначылі ў прэс-службе.

БелТА

Крыніца: belta.by

Задайте вопрос