Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Беларусь знізіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

01.09.2021

Беларусь знізіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, што вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 495 ад 30 жніўня 2021 года, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з дакументам, стаўкі экспартных пошлін змяняюцца, у прыватнасці, на сырую нафту, мазут, бітум нафтавы, вазелін і парафін, адпрацаваныя нафтапрадукты - $64,6 за 1 т (раней - $67,8), прямагонны бензін - $35,5 за 1 т (раней - $37,2), таварныя бензіны, дызельнае паліва, лёгкія, сярэднія дыстыляты, бензол, талуол, ксілолы, масла змазачнае - $19,3 за 1 т (раней - $20,3).

Раней стаўкі вывазных мытных пошлін адносна сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся з 1 жніўня. Тады яны павышаліся.

БелТА

Крыніца: belta.by

Задайте вопрос