Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Генеральнае консульства Беларусі адкрыюць у Ганконгу

11.10.2021

Генеральнае консульства Беларусі будзе адкрыта ў Спецыяльным адміністрацыйным раёне Ганконг (Кітай). Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 6 кастрычніка 2021 года нумар 565, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Генконсульства будзе адкрыта да 31 снежня 2021 года.

Міністэрству фінансаў неабходна будзе прафінансаваць расходы на адкрыццё і ўтрыманне Генеральнага консульства Беларусі ў Спецыяльным адміністрацыйным раёне Ганконг у межах сродкаў, прадугледжаных Міністэрству замежных спраў у рэспубліканскім бюджэце на гэтыя мэты.

Пастанова ўступае ў сілу з дня яе афіцыйнага апублікавання.

БелТА

Крыніца: belta.by

Задайте вопрос