Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Беларусь разлічвае нарасціць экспарт прадуктаў харчавання ў Кітай да $1 млрд

24.11.2021

Беларусь разлічвае нарасціць экспарт прадуктаў харчавання ў Кітай да $1 млрд па выніках пяцігодкі. Аб гэтым расказаў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Крупко ў праграме "Размова ў Прэзідэнта" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Вельмі вялікая ўвага ўдзяляецца сертыфікацыі прадпрыемстваў і нарошчванню аб'ёмаў паставак у КНР. Па выніках пяцігодкі мы павінны выйсці на аб'ёмы да $1 млрд рэалізацыі прадукцыі на кітайскі рынак. Мы сёння ў асноўным пастаўляем у Кітай ялавічыну, мяса птушкі, малако і малакапрадукты", - сказаў Іван Крупко.

У цэлым плануецца нарасціць экспарт беларускіх прадуктаў харчавання да $7 млрд у бліжэйшыя гады. "Каб павялічыць пастаўкі ў такіх аб'ёмах, трэба сканцэнтравацца на вытворчасці прадукцыі. Робім стаўку на вытворчасць малака, мяса, глядзім, па якой яшчэ прадукцыі можам прырасці", - адзначыў міністр.

Па выніках 9 месяцаў бягучага года экспарт беларускіх прадуктаў харчавання вырас на 12,6 працэнта і перавысіў $4,7 млрд. Паступленне валютнай выручкі за 9 месяцаў павялічылася на $529 млн. Беларускія прадукты харчавання пастаўляюцца больш як у 100 краін. Асноўная доля экспарту прыпадае на краіны СНД (з улікам Расіі). Пры гэтым пастаўкі ў краіны далёкага замежжа растуць хуткімі тэмпамі. "Па выніках года мы чакаем $6,1 млрд экспарту", - дадаў Іван Крупко.

БелТА

Крыніца: belta.by