Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Беларусь і Куба маюць намер развіваць турыстычныя кантакты

07.04.2022

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба Валерый Бараноўскі 5 красавіка сустрэўся з міністрам турызму Рэспублікі Куба Хуанам Карласам Гарсія Гранда. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.

"У час перагавораў былі абмеркаваны перспектывы далейшага развіцця і ўмацавання супрацоўніцтва Беларусі і Кубы ў турыстычнай сферы. Размова таксама ішла аб тым, каб шырэй знаёміць народы дзвюх краін з багатымі турыстычнымі магчымасцямі адзін аднаго", - гаворыцца ў паведамленні Міністэрства замежных спраў.

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Куба ўстаноўлены ў красавіку 1992 года. У маі 1997 года гандлёвае прадстаўніцтва Кубы ў Беларусі было пераўтворана ў пасольства. У лістападзе 1998 года адкрыта пасольства Рэспублікі Беларусь на Кубе, якое стала першым дыпламатычным прадстаўніцтвам нашай краіны ў Лацінскай Амерыцы і Карыбскім басейне.

БелТА

Крыніца: belta.by

Задайте вопрос