Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Беларусь зацікаўлена ў рабоце з рэгіянальнымі асацыяцыямі Расіі для падтрымкі бізнесу

18.04.2022

Беларусь зацікаўлена ў рабоце з рэгіянальнымі асацыяцыямі Расіі для падтрымкі бізнесу, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу і кан'юнктуры цэн Міністэрства замежных спраў.

Дырэктар цэнтра Мікалай Барысевіч правёў сустрэчу з паслом Расіі ў Беларусі Барысам Грызловым. "Бакі сышліся на думцы, што бягучая кан'юнктура рынкаў патрабуе нестандартных рашэнняў. Таму адна з асноўных задач і пасольства, і цэнтра - дапамога бізнесу ў адаптацыі да сённяшніх умоў і аднаўленні вытворчых ланцужкоў", - расказалі ў цэнтры.

Мікалай Барысевіч падкрэсліў зацікаўленасць Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан'юнктуры цэн у актывізацыі работы з рэгіянальнымі асацыяцыямі Расіі, каб перадаць інфармацыю аб існуючым інструментарыі падтрымкі бізнесу. Барыс Грызлоў адзначыў важнасць развіцця дзелавых кантактаў паміж краінамі, накіраваных на пошук магчымасцей у сферы імпартазамяшчэння.

БелТА

Крыніца: belta.by

Задайте вопрос