Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Беларусь і Кітай умацоўваюць партнёрства ў прамысловасці

26.05.2022

Міністэрства прамысловасці Беларусі будзе супрацоўнічаць з Кітайскай гандлёвай палатай па імпарце і экспарце машынабудаўнічай і электроннай прадукцыі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў прэс-сакратар Мінпрама Алег Слепчанка.

25 мая ў індустрыяльным парку "Вялікі камень" адбылося шостае пасяджэнне камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве. Ад Міністэрства прамысловасці ў мерапрыемстве прыняў удзел першы намеснік міністра Аляксандр Агароднікаў.

Па выніках пасяджэння быў падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Мінпрамам Беларусі і Кітайскай гандлёвай палатай па імпарце і экспарце машынабудаўнічай і электроннай прадукцыі. Дакумент накіраваны на ўмацаванне беларуска-кітайскага партнёрства ў прамысловасці.

БелТА

Крыніца: belta.by